Мінабароны Расіі сцвярджае, што ўкраінскія беспілотнікі раніцай у суботу (калі дакладней, то ў 7:10) спрабавалі здзейсніць атаку на нейкія аб'екты ў Краснадарскім краі, піша Бі-бі-сі.

«Дзяжурнымі сродкамі СПА два беспілотныя лятальныя апараты знішчаныя над акваторыяй Чорнага мора паблізу ўзбярэжжа Краснадарскага края», — гаворыцца ў заяве.

Раней у суботу жыхары Сочы паведамілі аб працы СПА.

«У Сочы дроны. Раён Мацэста. Штук пяць-шэсць. Чутныя былі хлапкі каля Алімпійскага парку і нават у цэнтры. Прыкладна ў 6: 55—7:10», — распавёў суразмоўца тэлеграм-канала «Осторожно, новості».

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0