Крышціяну Раналду. Фота: Luis Vieira / AP

Крышціяну Раналду. Фота: Luis Vieira / AP

Партугальцы сёння перамаглі ў Порту Славакію з лікам 3:2 (дубль у Крышціяну Раналду, гол у Гансалу Рамуша) і сталі недасягальныя для супернікаў.

Пасля 7 тураў: Партугалія — 21, Славакія — 13, Люксембург — 11, Боснія — 9, Ісландыя — 7, Ліхтэнштэйн — 0.

У партугальцаў сем перамог у сямі матчах, 27 забітых мячоў.

Крышціяну Раналду стаў шостым футбалістам у гісторыі, які забіў больш за 100 галоў за зборную ў трох розных дзесяцігоддзях. Дэбютаваў за Партугалію ён у жніўні 2003 года ва ўзросце 18 гадоў.

Бельгійцы выйгралі ў гасцях у Аўстрыі 3:2 (дубль у Лукебакіа, гол у Лукаку) і таксама сталі недасягальныя для супернікаў.

Пасля 6 тураў: Бельгія — 16, Аўстрыя — 13, Швецыя — 6 (5 гульняў), Азербайджан — 4, Эстонія — 1.

Францыя ў гасцях перамагла Нідэрланды 2:1 (дубль у Мбапэ) і таксама заваявала пуцёўку на ЧЕ.

Пасля 6 тураў: Францыя — 18, Грэцыя — 12, Нідэрланды — 9 (5 гульняў), Ірландыя — 3, Гібралтар — 0. Нідэрланды не дагоняць французаў, бо двойчы ім прайгралі.

Французы таксама маюць 100-працэнтны вынік: шэсць перамог у шасці матчах.

***

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе летам наступнага года ў Нямеччыне.

Зборная Беларусі свой матч супраць Швейцарыі згуляе ў нядзелю. У беларусаў у сямі матчах пяць балаў (адна перамога, дзве нічые і чатыры паразы) і перадапошняе месца ў групе.

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі выстаяла супраць Румыніі

У Месі плюнуў яго былы калега па «Барселоне». А аргенцінец нават не заўважыў гэтага

Эдэн Азар скончыў кар'еру ў 32 гады

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1