«Мы скончылі працу некалькі хвілін таму — з сённяшняга дня і мы блакуем разлікі плацежнымі картамі ў Беларусі», — паведамілі ў пятніцу днём у банку.

Дагэтуль банк Revolut дазваляў кліентам, якія адпраўляюцца ў Беларусь, ажыццяўляць плацяжы і здымаць наяўныя грошы, хоць і ў абмежаваным абʼёме.

Šiaulių bankas цалкам спыніў плацяжы па картах у Беларусі з серады, а такія буйныя банкі як Luminor, Swedbank і SEB — яшчэ ў верасні.

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2