Махмуд Абас. Фота: Jade Gao / Pool Photo via AP

 Махмуд Абас. Фота: Jade Gao / Pool Photo via AP

Абас таксама заявіў, што не прымае забойства або жорсткае абыходжанне з грамадзянскім насельніцтвам з абодвух бакоў канфлікту.

«Мы адмаўляемся ад гвалту і прытрымліваемся міжнароднай легітымнасці, мірнага народнага супраціву і палітычных дзеянняў як шляху да дасягнення нашых нацыянальных мэтаў», — цытуе Абаса палесцінскае інфармацыйнае агенцтва WAFA.

Абас заявіў пра неабходнасць пераходу да палітычных дзеянняў для спынення ізраільскай акупацыі і дасягнення міру.

У пятніцу Абас мае сустрэцца ў Амане з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.

Сёння ранкам ізраільскі бок заявіў, што Газа будзе без святла і вады, пакуль не будуць вызваленыя ізраільскія закладнікі.

«Гуманітарная дапамога Газе? Ні адзін электрычны выключальнік не будзе ўключаны, ні адзін водаправодны гідрант не будзе адчынены, ні адзін бензавоз не заедзе датуль, пакуль выкрадзеныя ізраільцяне не будуць вернутыя дадому», — напісаў міністр энергетыкі Ізраіля Кац.

Паводле даных ЦАХАЛ, якія прыводзяць СМІ, каля 100 ізраільцян ХАМАС утрымлівае ў закладніках.

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7