Скрыншот відэа ў тыктоку @anastasia_psevkina

Скрыншот відэа ў тыктоку @anastasia_psevkina

Каштуе сырнік-велікан 55 рублёў. Але проста на месцы яго немагчыма замовіць — трэба зрабіць заказ за гадзіну да планавага візіту. Кілаграмовы сырнік ёсць толькі ў меню сняданкаў, якія гасцям гатуюць з 9 да 12 гадзін штодня.

Гіганцкі сырнік паказала ў тыктоку адна з мінскіх блогерак — за два дні відэа набрала больш за 370 тысяч праглядаў і 20 тысяч лайкаў. У каментарыях жартуюць: «Дзяўчынка на спатканні: мне толькі салацік, я не галодная. Жанчына: кілаграм сырніку, калі ласка». Канешне, беларусы не былі б беларусамі, калі б не абурыліся тым, што кілаграмовым зрабілі сырнік, а не дранік.

У апісанні Place падкрэсліваецца, што гэта — унікальнае кафэ з двума шэф-кухарамі. Іх нават называюць «творчымі геніямі». Госці могуць назіраць за гатоўкай страў. А шэф-кухары гатовы расказаць пра гісторыю кожнай стравы і падзяліцца кулінарнымі сакрэтамі.

Чытайце таксама:

У Мінску падаюць гіганцкую каву. Змяшчальнасць філіжанкі — 6 літраў

У Мінску маладзёны наелі ў кафэ на 1500 рублёў і сышлі не разлічыўшыся, а заплацілі за іх афіцыянты

Гродзенскае котакафэ пераязджае. А вы ці ведалі пра яго існаванне і ці бачылі яго мілых насельнікаў?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2