Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Каб прыгатаваць грушы, фаршыраваныя мёдам і арэхамі, спатрэбіцца:

  • 2 вялікія саспелыя грушы
  • 1/4 чайнай лыжкі молатай карыцы
  • 2 чайныя лыжкі мёду
  • 1/4 шклянкі здробненых грэцкіх арэхаў
  • ёгурт — па жаданні

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 180˚С.
  2. Разрэжце грушы напалову, выражце з сярэдзіны семечкі і выкладзіце палавінкі садавіны на бляху, засланую фольгай.
  3. Пасыпце грушы карыцай, зверху пакладзіце грэцкія арэхі і змажце кожную 1/2 чайнай лыжкі мёду.
  4. Запякайце ў духоўцы 30 хвілін. Грушы павінны стаць мяккія, але захаваць форму, а арэхі — злёгку закарамелізавацца.
  5. Дастаньце, дайце трохі астыць і атрымлівайце асалоду! Да стравы можна дадаць ёгурт.

Чытайце таксама:

Што здарыцца з вашым целам, калі штодзень есці грушы

Крэм-суп з гарбуза з часночнымі сухарыкамі

Баклажаны, начыненыя грыбамі і сырам

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2