«Пасля 2020 года мы ўсе задаваліся пытаннем: «Як такое магло адбыцца? Чаму такія страшныя рэпрэсіі? Адкуль гэта ўсё з'явілася? Нармальна ж жылі». Але, калі паглядзець на гісторыю, на 1937 год, нічога новага яны не прыдумалі. Гэта ўсё проста натуральна выцякае з традыцый гвалту, якімі беларускія ўлады ганарацца, што яны нашчадкі Савецкага Саюза. Яны пераймаюць проста ўсё, што звязана з манаполіяй гвалту», — сказала Наста Чарнова на прэзентацыі.

Зборнік вершаў распаўсюджваецца бясплатна.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1