Мія Халіфа і нейкі мужчына. Фота: яе старонка ў інстаграме

Мія Халіфа і нейкі мужчына. Фота: яе старонка ў інстаграме

Часопіс Playboy разарваў супрацоўніцтва з порнаактрысай Міяй Халіфай з-за яе допісаў у падтрымку ХАМАС і Палесціны ў інстаграме, піша РБК.

Часопіс напісаў, што вырашыў спыніць супрацоўніцтва з Халіфай. Яе старонка на платформе для аўтараў кантэнту Playboy ўжо недаступная. Выданне заявіла, што Халіфа дазволіла сабе «агідныя і заганныя каментары, услаўляла напады ХАМАС на Ізраіль і забойствы нявінных мужчын, жанчын і дзяцей».

Часопіс адзначыў, што падтрымлівае канструктыўныя дыскусіі, але нецярпімы да распальвання нянавісці.

Халіфа нарадзілася ў Ліване, аднак у дзіцячыя гады пераехала разам з сям'ёй у ЗША, дзе скончыла Тэхаскі ўніверсітэт. У порнаіндустрыі яна працавала з 2014 па 2015 год, таксама была мадэллю і вядучай. У інстаграме ў яе больш за 27 млн падпісчыкаў.

Чытайце таксама:

Ізраіль абвясціў пра буйнамаштабны ўдар па аб'ектах у Газе

Аятала Хаменеі: Іран цалуе рукі тым, хто напаў на Ізраіль

Падчас баёў у Ізраілі цяжка паранены генерал Арміі абароны — ураджэнец Беларусі

Клас
17
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2