«Звяртаюся да сусветнай супольнасці, каб яна хоць адзін раз аднагалосна прыняла справядлівае рашэнне наконт сітуацыі ў Палесціне. Звяртаюся да лідараў мусульманскіх краін — стварыце кааліцыю і заклічце тых, каго вы называеце сябрамі, Еўропу і ўвесь Захад, каб яны не бамбілі мірных грамадзян пад выглядам знішчэння баевікоў», — сказаў ён.

Таксама Кадыраў безумоўна падтрымаў Палесціну.

«Мы падтрымліваем Палесціну. І мы супраць гэтай вайны, якая, у адрозненне ад іншых канфліктаў, можа перарасці ў нешта большае», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што ў выпадку неабходнасці гатовы адправіць туды войска.

«Нашы падраздзяленні гатовыя выступіць у якасці міратворчых сіл для навядзення парадку і процідзеяння любым парушальнікам», — сказаў ён. Каго менавіта мае на ўвазе, ён не патлумачыў.

Кадыраў пацвердзіў, што ў мячэць імя Ахмата Кадырава трапіла ракета. Ён не ўдакладняў, чыя гэта была ракета, але папрасіў яе, як і мячэць Аль-Акса, не чапаць.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5