Частка спісу жанчын, якая зніклі ў Ізраілі

Частка спісу жанчын, якая зніклі ў Ізраілі

Многія беларускія каналы паведамілі пра тое, што ў Ізраілі згубілася 22-гадовая Лізавета Пруднікава, якая родам з Мікашэвіч. Быццам бы яна была сярод удзельнікаў фестывалю Nova, на які ўварваліся баявікі ХАМАСа.

Дзяўчына сама выйшла на сувязь у некаторых фэйсбук-суполках і папрасіла прыбраць інфармацыю, бо гэта няпраўда. Яна напісала, што ў бяспецы, а імя яе згадвалася, бо яна шукала сваячку, грамадзянку Ізраіля.

Блытаніна адбылася таму, што імёны людзей у спісе (выдзеленыя тлустым) напісаныя па-яўрэйску. Знізу, лацінкай, напісанае імя чалавека, які шукае зніклага і ягоны кантактны тэлефон.

У спісе згубленых — сваячка па маці Лізаветы, Карына Прытыка. Ёй 23 гады і яна сапраўды была на фестывалі Nova. На старонцы ў фэйсбуку пазначана, што Карына жыве ў ізраільскім горадзе Рош-ха-Аін.

Карына Прытыка. Фота: яе старонка ў Facebook

Карына Прытыка. Фота: яе старонка ў Facebook

«Наша Ніва» напісала некаторым сваякам Карыны, але адказу пакуль не атрымала.

Наколькі вядома, дзяўчыну яшчэ не адшукалі. Увогуле, зніклымі без звестак лічацца некалькі дзясяткаў удзельнікаў фестывалю. На месцы яго правядзення знайшлі не менш за 260 целаў маладых людзей, расстраляных баевікамі ХАМАС.

Чытайце таксама:

240 целаў знойдзеныя на месцы правядзення музычнага фестывалю пасля рэйду палесцінцаў — СМІ

Гісторык: Палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі з яйцамі», якіх мы бачым у сваім рэгіёне

З'явілася відэа з групай дзяўчат, узятых у закладніцы баевікамі ХАМАС

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
38
Абуральна
4