«Мы спынілі супрацоўніцтва з прычыны некарэктных паводзін трэнера ў сацыяльных сетках», — сказаў у інтэрв'ю ERR кіраўнік клуба з Віймсі Андрэй Галавін.

Паводле яго слоў, фатальным для трэнера стала зробленае ім у адрас прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна віншаванне з днём народзінаў.

«Мы не можам сабе дазволіць, каб у гэты момант, калі працягваецца вайна, галоўны трэнер каманды так сябе паводзіў. Рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва Ёванавіч прыняў з разуменнем. Паводле яго, допіс у фэйсбуку не меў ніякай палітычнай падаплёкі. Мы ведаем, што сербы ставяцца да нашага ўсходняга суседа больш міралюбна, а трэнер, віншуючы Пуціна, не думаў, што гэта выкліча такую рэакцыю», — дадаў Андрэй Галавін.

«Я шчыра, ад усяго сэрца, шкадую аб тым, што здарылася. На горкім досведзе я атрымаў карысны ўрок. Але маё меркаванне — гэта маё меркаванне. У кожнага на гэтай планеце ёсць права на сваё меркаванне», — дадаў Ёванавіч.

Клас
19
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0