Ізраільскі сцяг на штаб-кватэры Еўракамісіі ЕС, 8 кастрычніка 2023 г., Брусель, Бельгія. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Ізраільскі сцяг на штаб-кватэры Еўракамісіі ЕС, 8 кастрычніка 2023 г., Брусель, Бельгія. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

«Як найбуйнейшы донар палесцінцаў, Еўрапейская камісія ставіць на разгляд увесь свой партфель развіцця на агульную суму 691 мільён еўра. Усе выплаты неадкладна прыпыненыя. Усе праекты пастаўлены на перагляд. Усе новыя прапановы па бюджэце, уключаючы 2023 год, адкладзеныя да далейшага паведамлення. [Праводзіцца] комплексная ацэнка ўсяго партфеля», — напісаў у твітары камісар Еўрасаюза па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Вархелі.

«Асновы міру, талерантнасці і суіснавання патрабуюць неадкладнага рашэння. Падбухторванне да нянавісці, гвалту і ўслаўленне тэрору атруцілі розум занадта вялікай колькасці людзей. Нам патрэбныя дзеянні, і патрэбныя цяпер», — падсумаваў Вархелі.

Раней аб рашэнні прыпыніць фінансавую дапамогу Палесціне абʼявілі асобна Германія і Аўстрыя.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0