Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гомельшчыны затрымалі махляра, які прадаваў у інтэрнэце няісныя смартфоны, піша Blizko.by.

Пакупнікоў падманваў 33-гадовы жыхар Рэчыцы. Ён размяшчаў у сацсетцы аб'явы аб продажы папулярных мадэляў гаджэтаў, фатаграфіі якіх браў з інтэрнэту. Прычым прапановы адрозніваліся нізкімі цэнамі, таму і прыцягвалі кліентаў.

Але як толькі пакупнік пераводзіў задатак, прадавец абрываў сувязь і выдаляў фэйкавыя старонкі.

Таксама аферыст купляў фота пашпартоў грамадзян іншых дзяржаў, на якія афармляў віртуальныя карты замежных банкаў, куды пацярпелыя пералічвалі грошы.

Нягледзячы на канспірацыю, аператыўнікам удалося знайсці зламысніка. Вядома пра больш як 30 выпадкаў падману.

Распачатыя крымінальныя справы за махлярства. Мужчына арыштаваны.

Чытайце таксама:

Мінчанка з сынам хацелі зарабіць на біржы, але пазбавіліся 260 тысяч рублёў

Махляры прыдумалі новую схему разводу беларусаў

Беларускі банк вынайшаў арыгінальны спосаб барацьбы з вайбернымі махлярамі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0