Сектар Газа — вельмі густанаселены анклаў. Тут на плошчы 365 квадратных кіламетраў (што роўна Мінску) пражывае два з паловай мільёны чалавек. Фота: Ramez Mahmoud / AP

Сектар Газа — вельмі густанаселены анклаў. Тут на плошчы 365 квадратных кіламетраў (што роўна Мінску) пражывае два з паловай мільёны чалавек. Фота: Ramez Mahmoud / AP

Таксама сёння Ізраіль паабяцаў, што спыніць пастаўкі электраэнергіі ў сектар Газа.

З раніцы сілы абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) наносяць маштабныя паветраныя ўдары па пазіцыях ХАМАС у сектары.

У паведамленні сіл абароны Ізраіля гаворыцца, што ў найбліжэйшы час будзе прадастаўлена дадатковая інфармацыя па ўдарах.

Раней ЦАХАЛ паведаміў, што войскі аднавілі кантроль над усімі гарадамі на поўдні краіны на мяжы з сектарам Газа. У іх ужо няма баявых дзеянняў, але там усё яшчэ можа знаходзіцца невялікая колькасць баевікоў, дадалі ізраільскія вайскоўцы.

Таксама паведамлялася, што за 48 гадзін Ізраіль мабілізаваў 300 тысяч рэзервістаў.

Чытайце таксама:

Армія Ізраіля мабілізавала 300 тысяч рэзервістаў за 48 гадзін

Палесцінскія тэрарысты выкралі журналіста з трохгадовай дачкой, а яго жонку застрэлілі

Гісторык: Палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі з яйцамі», якіх мы бачым у сваім рэгіёне

Палесцінскія баевікі заявілі, што захапілі ў палон больш за 130 ізраільцян

ААН: Сектар Газа можа застацца без электрычнасці праз некалькі дзён

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
4