Сяргей Алейнік Сергей Алейник Sergey Aleynik

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік выступае на 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 23 верасня 2023 г. Фота: AP Photo / Mary Altaffer

Павел Слюнькін падкрэслівае, што Сяргей Алейнік і Уладзімір Макей — два абсалютна розныя чалавекі як па бэкграўндзе, так і па стылі працы.

«Як мне здаецца, Сяргей Алейнік больш мяккі чалавек. Я за гады сваёй дыпламатычнай службы не чуў пра яго ніводнага дрэннага слова. Заўсёды пра яго выказваліся: «О, Сяргей Фёдаравіч. Гэта галава!»

Гэта сапраўды выдатны дыпламат. Яго на працягу шмат гадоў разглядалі як замену Макею. І нават некалькі разоў здавалася, што ўжо дакладна яго прызначаць. Але гэтага не адбывалася. Макей даказваў сваю неабходнасць на гэтай пасадзе».

Павел Слюнькін Павел Слюнькин Pavel Slyunkin

Павел Слюнькін сцвярджае, што з прыходам Сяргея Алейніка на пасаду міністра замежных справаў Беларусі змянілася стылістыка заяваў МЗС. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

З прызначэннем Сяргея Алейніка, заўважае Слюнькін, змяніўся фармат ці стыль працы МЗС Беларусі, але сутнасць засталася тая ж. «Умовы, у якіх працуюць беларускія дыпламаты, не залежаць ад пасады кіраўніка Міністэрства замежных спраў.

Туды можна паставіць, напрыклад, Паўла Латушку, і ў гэтых умовах нічога іншага не будзе, калі ён будзе выконваць загады, якія прыходзяць, ці спрабаваць у гэтых умовах нешта рабіць. Бо ёсць іншыя зусім фактары, якія абмяжоўваюць дзейнасць дыпламатаў.

Яны вымушаны падтрымліваць градус негатыўных адносін з заходнімі краінамі, жыць ва ўмовах санкцый. Яны вымушаны самі ізаляваць Беларусь, прадаваць суверэнітэт Беларусі ў Маскву. Тут каго ні пастаў, гэтыя ўмовы задаюцца імі самімі, іх рукамі і Аляксандрам Лукашэнка, які ставіць ім задачы», — мяркуе былы дыпламат.

Павел Слюнькін адзначыў, што сачыў за заявамі МЗС Беларусі на працягу апошняга паўгода, і падзяліўся сваім назіраннем: «Стылістычна градус як мінімум заяваў Міністэрства замежных спраў Беларусі стаў трошачку менш агрэсіўным і менш падобных да захараўшчыны (стыль прадстаўніцы МЗС Расіі Марыі Захаравай. — НН). Міністэрства перастала выступаць з такімі нахабнымі і абсалютна недыпламатычнымі заявамі. Тая лухта, што выказваў Глаз, была ўзгодненая з Макеем.

Як памятаем, была гучная заява МЗС адносна Злучаных Штатаў, калі нават сын Уладзіміра Макея выступіў з крытыкай гэтай заявы і сказаў, што яму сорамна за гэта. Гэта ўсё Макей ухваляў. Але зараз, у апошнія месяцы, як мне падаецца, яны спрабуюць усё ж такі штучна не паглыбляць гэты канфлікт.

А як мінімум, нават выказваючыся негатыўна па пытаннях санкцыяў ці парушэння мяжы, заяваў замежных палітыкаў наконт Беларусі, яны ўсё ж такі спрабуюць адказваць востра, але не так, як адказваюць п'янчугі ля падʼезда».

Глядзіце цалкам:

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?