Рада Бяспекі ААН. Фота: Wikimedia Commons

Рада Бяспекі ААН. Фота: Wikimedia Commons

Паводле звестак ААН, пасяджэнне Рады Бяспекі ААН па сітуацыі на Блізкім Усходзе будзе закрытым і пачнецца ў 22.00 па мінскім часе ў нядзелю, 8 кастрычніка. Пра гэта паведамляе CNN.

Тым часам колькасць загінулых у Ізраілі перавысіла 600 чалавек. Больш за сотню грамадзян Ізраіля знаходзяцца ў закладніках у радыкальнай групоўкі ХАМАС пасля суботніх атак баевікоў, паведаміў урад Ізраіля. Авіяцыя гэтай краіны ўжо нанесла ўдары па сотнях аб'ектаў баевікоў, а на поўначы магчымая эвакуацыя.

Нагадаем, у пятніцу, 6 кастрычніка, споўнілася 50 гадоў з пачатку «вайны Суднага дня», а 7 кастрычніка баевікі пачалі аперацыю «Бура Аль-Аксы» — выпусцілі па Ізраілі некалькі тысяч ракет і прарваліся на тэрыторыю краіны. ХАМАС вінаваціць ізраільскі бок у акупацыі і «апаганьванні свяшчэннага месца мусульман», а таксама ў неаднаразовых уварваннях у мячэць Аль-Акса на Храмавай гары ў Іерусаліме.

Наступствы ракетнай атакі на Ізраіль. Фота: тэлеграм-канал IsraelInRussia

Наступствы ракетнай атакі на Ізраіль. Фота: тэлеграм-канал IsraelInRussia

Лідар ваеннага крыла руху ХАМАС Мухамед Дэф заявіў, што па віне Ізраіля загінулі і атрымалі раненні сотні палесцінцаў, а таксама сотні з іх знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. Таксама, паводле яго слоў, Ізраіль адмовіўся ад перамоў па іх абмене.

Ізраільскі ўрад фактычна абвясціў пра стан вайны — задзейнічаў параграф «40-Алеф». Такім чынам, армія атрымала поўную свабоду дзеянняў. У мінулы раз гэты параграф уводзілі ў дзеянне 50 гадоў таму, падчас вайны Суднага дня.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1