Юлія. Фота: інстаграм дзяўчыны

Юлія. Фота: інстаграм дзяўчыны

Юлія Шашкова напісала, што шмат гадоў таму падзарабляла як вэбкам-мадэль.

«Гэта доўжылася некалькі тыдняў і да сённяшніх дзён гэты эпізод практычна сцёрся з маёй памяці, таму што ганьбаванне такіх дзеянняў так ці інакш прымушае цябе пакінуць іх самымі патаемнымі і забыцца.

Так, на жаль, у мяне не было належнага палавога і як такога выхавання і атачэння, якое змагло б перасцерагчы ад падобнага занятку.

Але я ўжо даўно прайшла той узроставы перыяд юнацкага інфантылізму, калі хацелася распранацца перад камерай.

Выхоўвала ў сабе найлепшыя якасці і жыла жыццё звычайнай жанчыны, якая хацела шчасця, сабаку, будавала планы на будучыню.

І ўсе мае патаемныя жаданні на сёння былі — гэта наведаць Антарктыду і падарожнічаць па Амерыцы на машыне.

Але адбылося тое, што адбылося.

І значыць так павінна было здарыцца.

Я даравала сабе гэтую памылку і на гэтым стаўлю кропку ўсёй гэтай гісторыі»,

напісала дзяўчына ў тэлеграм-канале.

Пра шлюб Камісаранкі стала вядома з допісаў яго жонкі. 12 верасня яна апублікавала вясельныя фоты ў сваім інстаграме. Вяселле, меркавана, было ў Чарнагорыі.

Наколькі вядома, Юлія Шашкова родам з Такмака пад Запарожжам. У сеціве пасля навіны пра вяселле сталі абмяркоўваць, што дзяўчына — былая вэбкамшчыца (так называюць тых, хто за грошы раздзяваецца на камеру ці выконвае іншыя просьбы кліента). У адкрытым доступе можна адшукаць і фота дзяўчыны — па вялікіх татуіроўках можна зрабіць высновы, што на тых голых здымках яна. 

Праз некаторы час Камісаранка агаломшыў прызнаннем:

«Я пра гэта нічога не ведаў, а калі я даведаўся і спытаў, мне ўсё роўна схлусілі. Так, я лічу, што мінулае ў чалавека можа быць якім заўгодна, але вы павінны пра гэта адкрыта сказаць партнёру, а не хаваць гэта і не адмаўляць да моманту, калі гэта ўсё ўскрыецца».

Чытайце таксама:

Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё

Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля

Ці зможа штучны інтэлект пісаць жарты пра Лукашэнку замест Славы Камісаранкі? Комік праверыў

«Мне трэба чакаць ВНЖ крымінальніка». Слава Камісаранка расказаў, куды пераязджае, і пажартаваў пра складанасці легалізацыі 

Клас
14
Панылы сорам
35
Ха-ха
18
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
11