Фота: Украінская праўда

Фота: Украінская праўда

Кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Сінягубаў паведаміў пра 51 загінулага. Сярод іх ёсць шасцігадовы хлопчык.

Фота: Украінская праўда

Фота: Украінская праўда

Фота: Украінская праўда

Фота: Украінская праўда

«Паказальна жорсткае расійскае злачынства — удар ракеты па звычайнай прадуктовай краме, зусім свядомы тэракт. Купянскі раён на Харкаўшчыне. Станам на гэты час вядома пра больш за 48 загінулых. Мае спачуванні ўсім, хто страціў родных і блізкіх!», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграме.

Прэзідэнт Украіны ўпэўнены, што расійскі тэрор трэба спыніць.

«Усе, хто дапамагае Расіі абыходзіць санкцыі — злачынцы. Усе, хто падтрымлівае Расію, падтрымлівае зло. Гэты і аналагічныя тэракты патрэбныя Расіі толькі для аднаго: зрабіць свой генацыд і агрэсію новай нормай для ўсяго свету. І я дзякую кожнаму лідару, кожнаму народу, які падтрымлівае нас у абароне жыцця», — дадаў Уладзімір Зяленскі.

«Тэрарыстам — адкажам. Цалкам справядліва. І магутна», — рэзюмаваў прэзідэнт Украіны.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
16
Абуральна
63