Байдэна Камандэр не кусаў. Фота: Adam Schultz / AP

Байдэна Камандэр не кусаў. Фота: Adam Schultz / AP

Нямецкую аўчарку Джо Байдэна па мянушцы Камандэр выселілі з тэрыторыі Белага дома з-за яе агрэсіўных паводзін і шматлікіх выпадкаў нападаў на людзей, паведамляе tvrain.tv.

«Прэзідэнт і першая лэдзі глыбока клапоцяцца пра бяспеку тых, хто працуе ў Белым доме, і тых, хто абараняе іх кожны дзень. Яны па-ранейшаму ўдзячныя за цярпенне і падтрымку Сакрэтнай службе ЗША і ўсім зацікаўленым асобам, якія працягваюць працаваць над развязаннем праблемы», — патлумачыла дырэктар па камунікацыях першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн Элізабэт Александэр.

У мінулым месяцы Камандэр пакусаў агента Сакрэтнай службы на тэрыторыі Белага дома. Пры гэтым Александэр удакладніла, што сабака «проста гуляў» і ўкус не пакінуў слядоў.

Гэта ўжо адзінаццаты выпадак нападу сабакі на супрацоўнікаў Белага дома і Сакрэтнай службы — ён кусаў людзей з кастрычніка 2022 года. CNN таксама паведамляе, што былі і іншыя выпадкі ўкусаў, пра якія публічна не паведамлялася.

Ва ўнутранай перапісцы Сакрэтнай службы, пра якую пісала газета New York Post, гаварылася, што 3 лістапада 2022 года аднаго з супрацоўнікаў шпіталізавалі з укусамі ў сцягно і руку пасля нападу аўчаркі.

Папярэдні сабака Байдэнаў, Мэйджэр, таксама быў агрэсіўны. Яго выселілі з Белага дома і адправілі да сяброў сям'і.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0