Паводле звестак незалежнай праваабарончай арганізацыі Hengaw, інцыдэнт у метро адбыўся ў нядзелю 3 кастрычніка. Прадстаўнікі ўладаў спынілі дзяўчыну на платформе і запатрабавалі, каб яна пакрыла галаву. Калі дзяўчына адмовілася, яны ўжылі да яе грубую сілу. Скончылася гэта тым, што Арміту даставілі ў найбліжэйшы вайсковы шпіталь.

Улады катэгарычна адмаўляюць, што траўмы былі нанесеныя супрацоўнікамі паліцыі, але актывісты Hengaw на гэтым настойваюць.

Агенцтва Reuters паведамляе, што на кадрах з камер CCTV відаць, як Арміта ідзе да цягніка, які пад'ехаў да платформы, у суправаджэнні дзвюх сябровак. Інцыдэнт з паліцыяй адбыўся перад тым, як яны збіраліся ўвайсці ў вагон. Галава была непакрытая толькі ў яе.

На кадрах CCTV відаць, як пасажыры адцягваюць ад дзвярэй вагона цела дзяўчыны, з чаго можна зрабіць выснову, што яна страціла прытомнасць вельмі хутка. Праваабаронцы апублікавалі фота дзяўчыны ў несвядомым стане на бальнічным ложку.

«Мы ўважліва сочым за гэтай справай, дзяўчына ў коме ў аддзяленні рэанімацыі, яе сваякі кажуць, што ў шпіталі шмат людзей у цывільным», — распавёў журналістам агенцтва Reuters адзін з іранскіх актывістаў на ўмовах ананімнасці. Іншы актывіст паведаміў, што ўлады забаранілі бацькам дзяўчыны публікаваць яе фатаграфіі ў сацсетках і размаўляць з праваабаронцамі.

Справа Арміты Гераванд можа выклікаць велізарны грамадскі рэзананс, як гэта было ў 2022 годзе, калі пры падобных абставінах ад рук паліцыі нораваў загінула 22-гадовая Махса Аміні. Махса была затрыманая на вуліцы Тэгерана ў верасні мінулага года за тое, што яе хустка спаўзла на патыліцу. Яе даставілі ў пастарунак, дзе яна была збітая, у коме трапіла ў бальніцу і неўзабаве памерла. Яе смерць справакавала масавыя пратэсты, якія працягваліся некалькі месяцаў. Паводле сярэдніх ацэнак, у сутыкненнях з паліцыяй тады загінулі больш за пяцьсот чалавек.

Чытайце таксама:

Іран усталёўвае камеры, каб адсочваць і караць жанчын без хіджабаў

Вярхоўны лідар Ірана загадаў памілаваць дзясяткі тысяч арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў

У Іране маладую пару асудзілі на 10 гадоў калоніі за рамантычны танец у цэнтры сталіцы

У Іране арыштавалі вядомую актрысу, якая падтрымала пратэстоўцаў

Пляменніцу аяталы Хаменеі арыштавалі пасля таго, як яна заклікала замежныя ўрады разарваць сувязі з Тэгеранам

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
34