Фота: тэлеграм-канал БелАЗа

Фота: тэлеграм-канал БелАЗа

«Паказы бясплатныя, так бы мовіць, за кошт прафсаюза. Прынамсі, у жодзінскі кінатэатр «Юнацтва» на гэтае кіно нас угаворвалі пайсці… І людзі хадзілі, бо, як кажа мой сябар: «Бясплатна можна паглядзець — ворагу не плаціш, затое ведаеш у твар».

Ну што. Сабраліся мы, ідэолагі нас пафатаграфавалі. Прыкольна, што першымі занялі ўсе крайнія месцы — тыя, што бліжэй да выхаду. Пачаўся фільм — з залы сталі сыходзіць людзі. Людзі «адзначыліся» перад ідэолагам і сышлі.

А мы з жонкай вырашылі даглядзець да канца, бо тэма памежжа з Польшчай нам блізкая: мой дзед і сваякі жонкі з тых краёў. Мы чулі з першых вуснаў пра тое, як там жылося ў перыяд, пра які фільм.

Скажу шчыра: фільм «На іншым беразе», мякка скажам, — самадзейнае цяп-ляп. Аўтар сцэнарыя гэтага кіно — Іван Крываручка. І я пацвярджаю — дакладна Крываручка!

Тонкім знаўцам кіно і людзям, знаёмым з беларускай гісторыяй, там рабіць няма чаго, яны не будуць у захапленні.

У фільме няма матыву, сюжэт дзіўны. Акцёрская гульня — нібы ў самадзейным тэатры. Толькі адна-адзіная актрыса спадабалася — польскую пані грала.

А наогул, тым, хто любіць расійскія серыялы, магчыма, гэты фільм прыйдзецца даспадобы. Ёсць жа людзі, пазбаўленыя пачуцця праўды і абыякавыя да рэальных праблем — вось яны і могуць атрымаць асалоду ад гісторый, дзе палякі малююцца як злыдні і ворагі.

Калі мы выйшлі з «Юнацтва», мая жонка выбачылася і сказала: «бл…дзь», — завяршыў свой аповед жодзінец.

Чытайце таксама:

Дырэктар «Беларусьфільма» назваў прэм'еры 2024 года

«На іншым беразе» ў Мінску папулярнейшы за «Барбі» і «Опенгеймера» — Кінавідэапракат

Шмат клічнікаў і капслокаў. Так выглядаюць заклікі педагогаў да наведвання прапагандысцкага фільма

Паглядзелі фільм «На іншым беразе». Расказваем сюжэт і тое, што пабачылі ў кінатэатры

Галоўнае — каб у фільма быў хэпі-энд. БРСМ звадзіў «Міс Беларусь» на прэм'еру прапагандысцкай карціны

Клас
29
Панылы сорам
6
Ха-ха
65
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
11