Беларусы Варшавы на дэманстрацыі з нагоды трэціх угодкаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 9 жніўня 2023 года. Фота: «Наша Ніва»

Беларусы Варшавы на дэманстрацыі з нагоды трэціх угодкаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 9 жніўня 2023 года. Фота: «Наша Ніва»

45% беларусаў, якія з'ехалі ў Польшчу, плануюць там застацца. Пра гэта сведчаць звесткі апытання «Беларуская эміграцыя ў Польшчы», праведзенага Цэнтрам дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага, паведамляе «Позірк».

Асноўнай прычынай, якая заахвоціла беларусаў, што знаходзяцца ў Польшчы, з'ехаць са сваёй краіны, стаў страх перад рэпрэсіямі (86%).

Для паловы рэспандэнтаў Польшча — краіна, дзе «жыццё ў цэлым лепшае, чым у Беларусі».

22% рэспандэнтаў гатовыя вярнуцца ў Беларусь, калі дазволіць сітуацыя, 28% не вызначыліся з планамі.

73% заяўляе, што асноўную частку часу па-за домам яны бавяць з іншымі беларусамі.

Большасць апытаных лічаць, што беларуская мова павінна быць адзінай афіцыйнай мовай у Беларусі. 52% упэўненыя, што гэта трэба зрабіць як мага хутчэй.

76% лічаць, што Польшча захоўвае сяброўскае стаўленне да Беларусі. Апытаныя лічаць яе найбольш прыхільнай сярод суседзяў (самай недружалюбнай лічаць Расію (61%)).

Арганізатары апытання адзначаюць, што мелі справу падчас апытання «з супольнасцю эмігрантаў з выразнымі, цалкам адназначнымі поглядамі, для якіх няма месца ў сучаснай беларускай дзяржаве».

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
0