Ламін Ямаль нарадзіўся ў іспанскім горадзе Матара ў сям'і мараканца і экватарагвінейкі. Большую частку юнацтва правёў у Барселоне, пасля таго як трапіў у акадэмію аднайменнага клуба ў 2014 годзе. Гуляў за юнацкія зборныя Іспаніі. Фота з яго інстаграма

«Барселона» працягнула працоўнае пагадненне з 16-гадовым паўабаронцам Ламінам Ямалем. Па новым кантракце адступныя за вінгера складуць 1 мільярд еўра, піша Championat.com.

Ямаль правёў першы матч за «Барселону» ва ўзросце 15 гадоў і 290 дзён, стаўшы самым маладым дэбютантам клуба ў гісторыі іспанскай лігі.

У гэтым сезоне Ямаль узяў удзел у васьмі матчах сіне-гранатавых, у якіх адзначыўся адной выніковай перадачай.

Паводле інфармацыі, пададзенай на партале Transfermarkt, рынкавы кошт футбаліста складае € 25 млн.

Чытайце таксама:

Беларускі галкіпер казахстанскага «Каспія» зламаў нагу ў трох месцах

УЕФА разглядае магчымасць укаранення абсалютна новага фармату еўракубкаў

«Рэал» купіў 19-гадовага паўабаронцу за 103 мільёны еўра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1