Аналена Бербак. Фота: Markus Schreiber / AP

Аналена Бербак. Фота: Markus Schreiber / AP

Украіна, у тым ліку яе тэрыторыі, якія знаходзяцца цяпер пад расійскай акупацыяй, у хуткім часе стане сябрам Еўрасаюза. Такую ацэнку выказала міністр замежных спраў Аналена Бербак на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін — сябраў ЕС у Кіеве.

«Будучыня Украіны — у Еўрапейскім саюзе. У нашай супольнасці свабоды. І хутка яна будзе распасцірацца ад Лісабона да Луганска», — заявіла кіраўнік нямецкай дыпламатыі.

Са слоў Бербак, з кожным метрам украінскай тэрыторыі, з кожнай вёскай, вызваленай ад расійскай акупацыі, «Украіна праторвае сабе дарогу ў ЕС».

У той жа час Бербак адзначыла, што патрэба Кіева ў дапамозе расце па меры набліжэння халадоў. Таму Украіне неабходная «зімовая абарона», да якой адносіцца і паветраная абарона, рэзюмавала міністр. Пры гэтым яна дадала, аднак, што ў еўрапейцаў «маецца ўжо не так шмат сістэм, якія можна было б паставіць» Кіеву.

У ліпені 2022 года Украіна афіцыйна атрымала статус краіны — кандыдата на ўваходжанне ў ЕС. На думку Бербак, з тых часоў Кіеў уражвальна пачаў праводзіць рэформы — як у сферах правасуддзя і СМІ, так і ў плане «цяжкай тэмы карупцыі».

Са свайго боку, кіраўніца МЗС Францыі Катрын Калана, калі была ў Кіеве, таксама заявіла, што Украіна з'яўляецца часткай «еўрапейскай сям'і», а Расіі не варта «разлічваць на стомленасць еўрапейцаў».

29 верасня кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ абмяркоўвалі ў іспанскай Грэнадзе заклік Кіева яшчэ да канца гэтага года пачаць перамовы аб уваходжанні Украіны ў ЕС. Еўракамісія мае намер даць сваю рэкамендацыю на гэты конт не пазней за пачатак лістапада. Выніковае рашэнне павінна быць прынята на саміце ЕС у Бруселі ў сярэдзіне снежня. Для далучэння Украіны да ЕС патрэбная згода на гэта ўсіх 27 членаў Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Барэль анансаваў гістарычную сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Кіеве

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1