Віртуальны вядучы тэлерадыёкаманіі «Брэст» Багдан Завіруха ўзяў забаўляльнае інтэрвʼю ў старшыні гарвыканкама Сяргея Лабадзінскага. Фота: Blizko

Віртуальны вядучы тэлерадыёкаманіі «Брэст» Багдан Завіруха ўзяў забаўляльнае інтэрвʼю ў старшыні гарвыканкама Сяргея Лабадзінскага. Фота: Blizko

Багдан — стварэнне нейрасетак, ён зʼявіўся на канале ТРК «Брэст» сёлета ў жніўні і агучвае метэазводку. «Багдан малады, прывабны, амбіцыйны, без шкодных звычак і прэтэнзій на зарплату», характарызуюць яго на канале, піша blizko.by.

Метэаробат апісаў брэсцкага кіраўніка горада так:

− Сяргей Лабадзінскі, 43 гады. Нарадзіўся ў Брэсце. У дзяцінстве аддаваў перавагу не таму, каб гуляць з машынкамі, а каб весці іх улік. У свядомыя гады займаўся ў тэатральнай студыі. З роляй Гамлета не зрадніўся. Пайшоў з мастацтва ў эканоміку. Пераканаўся ў тым, што ўсе шляхі вядуць не ў Рым, а ў мэрыю. У цяперашні момант адказвае за сябе і ўвесь горад. За надворʼе адказнасці не нясе.

Размова робата і кіраўніка горада адбылася без гальштука — Лабадзінскі зняў гальштук, каб быць з робатам у аднолькавым становішчы.

У ходзе гутаркі Багдан «заваліў» Лабадзінскага пытаннямі:

− Амаль ніхто не ведае, чым вы захапляецеся. Глядзіце баі UFC ці хварэеце за «Дынама-Брэст»? Чытаеце эканоміку Сміта ці фантастыку Стругацкіх? Аддаяце перавагу баевікам ці камедыі? Чай ці кава? Можа, вы, як кот Матроскін, спец ва ўсім, яшчэ і вышываць умееце?

Лабадзінскі не адказаў па пытаннях, заўважыў, што крыжыкам, як Матроскін, не вышывае. А самае асноўнае, што ён для сябе бачыць — выкананне непасрэднай функцыі па паляпшэнні якасці жыцця грамадзян.

— І гэта не проста словы, — даводзіць Сяргей Лабадзінскі. − Гэта самаадданая праца, якая падмацавана той любоўю да малой радзімы, дзе я нарадзіўся і жыву.

Галоўнай задачай у сваёй працы ён бачыць развіццё эканомікі горада і рост даходаў грамадзян.

Лабадзінскі паабяцаў Багдану, што гэта сустрэча не апошняя.

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1