Скрыншот патрэбнай старонкі на сайце politzek.me

Скрыншот патрэбнай старонкі на сайце politzek.me

На сайце Politzek.me у профілі кожнага палітвязня і кожнай палітзняволенай ёсць «сцяна» — месца, дзе ўсе могуць пакінуць сваё паведамленне. На «сцяне» можна пакінуць пажаданне, віншаванне, паведаміць навіны ці нават напісаць цэлы ліст.

Усе паведамленні захоўваюцца, і іх можна будзе перадаць палітвязням нават пасля вызвалення. А пакуль людзі ў зняволенні, мы па магчымасці перададзім паведамленні іх блізкім. Такім чынам, можна значна павялічыць свае шанцы на тое, што ваша пасланне дойдзе да палітвязняў (перадасца праз блізкіх).

Як пакінуць сваё паведамленне?

1. Зайсці на старонку палітвязня на сайце Politzek.me

2. Прагартаць профіль да раздзела «Гісторыі»

3. Націснуць на кнопку «Апублікаваць»

4. Пасля мадэрацыі паведамленне будзе апублікавана на сайце, перададзена блізкім і/або палітвязням пасля вызвалення

Паведамленне можна напісаць не публічна. Зрабіце пазнаку «не для сцяны», і тады мадэратар па магчымасці перадасць пасланне блізкім, але не будзе публікаваць яго на сцяне.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0