Аляксей Ільінчык. Фота: сацсеткі

Аляксей Ільінчык. Фота: сацсеткі

Аляксея змясцілі ў неўралагічнае аддзяленне рэспубліканскай бальніцы, якое знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА № 1 г. Мінска, піша «Вясна».

Аляксей — вядомы гомельскі бард і арганізатар канцэртаў бардаўскай песні. Вясной 2022 года ён паехаў з гастролямі ў Расію. Там у яго нечакана здарыўся інсульт. Некалькі месяцаў мужчына лячыўся ў шпіталі, а потым вярнуўся дахаты. Аднак стан яго заставаўся кепскім і правая частка цела была паралізаваная.

У чэрвеніі 2022-га Аляксей Ільінчык вярнуўся ў Гомель, а 18 жніўня яго затрымалі.

Адзін з праўладных тг-каналаў распавёў, што бард затрыманы за каментары ў сацыяльных сетках. Не зважаючы на кепскі стан здароўя, яго змясцілі ў СІЗА-3 Гомеля, абвінаваціўшы па 3-х артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 артыкула 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»,
  • ч. 2 арт. 367 «Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі»,
  • ч. 1 арт. 368 «Абраза Лукашэнкі».

28 сакавіка 2023 г. суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксей Хлышчанкоў прысудзіў Ільінчыку 2,5 года калоніі. Палітвязень быў этапаваны ў ПК № 14, што ў вёсцы Навасады Барысаўскага раёна.

За час знаходжання ў СІЗА-3 і ў папраўчай калоніі здароўе Аляксея пагоршылася.

Правая рука ў яго амаль не дзейнічае, парушана маўленне, таму гаворыць ён з цяжкасцю. Пісаць самастойна лісты ён таксама не можа. Да таго ж, лісты яму перадаюць не спраўна, нават ад сваякоў.

Чытайце таксама:

У Рэчыцы пачынаецца суд над Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе збіраюцца трэці раз пакінуць за кратамі

Падтрымайце палітвязня Анатоля Пугача, які хварэе на анкалогію

Палітзняволеную маці дваіх непаўналетніх дзяцей будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
12