Фота: Мінлясгас

Фота: Мінлясгас

Пажар тушылі каля 40 супрацоўнікаў Дзісненскага лясгаса, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі. Пры тушэнні выкарыстоўваліся 6 мотапомпаў, больш за 2 км напорных пажарных рукавоў.

Складанасць была ў тым, што ачаг узгарання знаходзіўся ў 7 км ад бліжэйшых пад'язных шляхоў. Таму дастаўляць абсталяванне і інвентар работнікаў лясгаса давялося пры дапамозе балотахода на пнеўматычным хаду.

Цяпер пажар ліквідаваны. Праводзіцца яго акаравульванне.

Мінлясгас мяркуе, што прычынай пажару з вялікай доляй верагоднасці мог быць чалавечы фактар.

У якасці асноўных версій пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку рыбакоў (у непасрэднай блізкасці знаходзіцца возера) альбо ягаднікаў (у разгары журавінавы сезон).

Балоту Ельня больш за 9 тысяч гадоў. Гэта самае вялікае верхавое балота ў Беларусі і пятае па велічыні ў Еўропе.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
1