Фонд зарэгістраваны 25 кастрычніка 2022 года рашэннем № 54 па адрасе: Мінск, вуліца Чырвонаармейская, 15. Менавіта там знаходзіцца загадкавая новая рэзідэнцыя са спа-цэнтрам, басейнам, канферэнц-залай, рабочым кабінетам і спальняй, паведамляе Reform.by.

Выданне атрымала падрабязную выпіску з рэгістра, але яснасці, што гэта за фонд, больш не стала. У выпісцы няма ніякіх кантактных даных або інфармацыі аб заснавальніках фонду. Ёсць толькі інфармацыя аб ведамаснай падпарадкаванасці — «іншыя юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці». У якасці формы ўласнасці пазначана «маёмасць недзяржаўных юрыдычных асоб без дзяржаўнага і замежнага ўдзелу».

Дакументацыю на новы аб'ект у сваё распараджэнне атрымалі былыя сілавікі з «Белпол». Па інфармацыі «Нашай Нівы», тая рэзідэнцыя планавалася пад старшыню Усебеларускага народнага сходу.

Лукашэнка 21 верасня быў вымушаны асабіста каментаваць інфармацыю аб новай рэзідэнцыі. Ён заявіў, што вырашыў сабраць пад адзін дах усе фонды, якія ўлады закрылі.

Чытайце таксама:

«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі

У цэнтры Мінска пабудаваная рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу? Там ён зможа не толькі працаваць і жыць, але і лячыцца

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
19