Пасля затрымання нікога не адпусцілі, сцвярджаюць праваабаронцы. Паводле іх інфармацыі, прыйшоў загад затрыманых звольніць.

Апошнім часам, паводле канала, у Лідскай ЖКГ, звольнілі да заканчэння кантракту трох праграмістаў, а таксама майстра-жанчыну. На падставе чаго — невядома.

Праваабаронцы раней паведамлялі, што 22 верасня ў Лідскай ЖКГ быў затрыманы бухгалтар.

Акрамя таго, 21-22 верасня затрыманні прайшлі на прадпрыемстве «Белтэкс Оптык», на прадпрыемстве «Лакафарба». «Хутчэй за ўсё, рэйдамі па затрыманнях займаюцца «гастралёры» з Гродна», — паведамлялі праваабаронцы.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
42