Ціматэ Суладзэ. Фота: фэйсбук музыкі

Ціматэ Суладзэ. Фота: фэйсбук музыкі

«Я сам вызваўся дапамагаць, калі пабачыў навіны пра выбух на Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Уразіла тое, як людзі ратавалі хатніх гадаванцаў. Балюча было чытаць аб тым, што, напрыклад, сабакі, якія былі прывязаныя на ланцугах, загінулі. У мяне тры сабакі, якія для мяне вельмі важныя, таму я не мог проста глядзець на гэту трагедыю», — кажа музыка.

Ціматэ звязаўся з валанцёрскім фондам «Аўтапрыма», даставіў гуманітарны груз з Літвы ва Украіну, а потым дапамагаў мясцовым валанцёрам. Чалавекам, якога зараз абвінавачваюць у махлярстве таксама звязаўся з фондам пасля выбуху на Кахоўскай ГЭС, прадставіўся ўкраінскім вайскоўцам і прапанаваў сваю дапамогу, пакуль мае вольны час.

«Мне далі яго кантакты, мы сустрэліся ў Адэсе. Ён арганізаваў для мяне бясплатны начлег, запраўляў машыну бензінам. Мужчына шмат чаго распавядаў пра тое, што адбываецца на полі бою. Вельмі прасіў яго не здымаць, бо ён у складзе ДРГ і яму важна, каб вораг не ведаў яго твар. Яго паводзіны выглядалі вельмі праўдападобна», — расказаў «Нашай Ніве» Ціматэ.

Паступова ў каардынатараў фонду пачалі з’яўляцца пытанні да гэтага чалавека. Па-першае, ён мог не па ўсіх пералічаных яму грошах даць справаздачы. Па-другое, мужчына часта распавядаў пра тое, як фонду нешта падарылі: напрыклад, генератар ці некалькі дзясяткаў коўдраў, казаў, што патрэбныя толькі грошы на бензін, каб забраць падарункі. Нічога з падоранага ў фондзе не ўбачылі. Па-трэцяе, мужчына даваў даныя банкаўскіх карт розных людзей для пераводу грошай — казаў, што як вайсковец не можа карыстацца сваёй.

Пазней усплыло нямала дзіўных гісторый: напрыклад, чалавек казаў, што патрэбны грошы на рамонт машыны валанцёра — а валанцёр насамрэч рамантаваў яе за свой кошт.

Гэты чалавек таксама папрасіў Ціматэ запісаць відэазварот да італьянскіх футбалістаў і іх жонак на італьянскай мове (у мінулым Ціматэ прафесійна працаваў перакладчыкам і добра гаворыць на гэтай мове) і падзякаваць ім за дапамогу, апублікаваць відэа ў сторыс у сваім інстаграме і тэгнуць гэтых людзей.

Валанцёры гавораць, што самастойна змаглі высветліць асобу гэтага чалавека (аказалася, ён выкарыстаў выдуманыя імя і прозвішча). Яны сцвярджаюць, што ён грамадзянін Украіны, але ніякага дачынення да ўкраінскага войска не мае, быў асуджаны за махлярства ў 2011 годзе і вызваліўся перад самым пачаткам вайны. 

«Крымінальная справа з гэтай нагоды расследуецца ў адэскай паліцыі, — удакладніў у пасце Ціматэ. — Прысуду няма, таму імёны, яўкі, паролі не пішу. Шкода каля 50 тысяч грыўняў, гэтыя грошы заплаціла са сваёй кішэні дзяўчына, якая звярталася да гэтага чалавека, думаючы, што ён валанцёр, і пералічвала яму грошы, пакуль усё гэта не выявілася. Будзьце пільныя, не давярайце свае грошы каму патрапіла! Вельмі шмат развялося ашуканцаў пад выглядам «памочнікаў» Украіны».

Чытайце таксама:

«За дзве ходкі схуднеў на 10 кілаграмаў». Гутарка з тым самым трубачом, якога ўжо не раз затрымлівалі за выкананне «Трох чарапах» і «Муроў»

Ратую сабак — беларускі музыка паехаў у Херсонскую вобласць з незвычайнай місіяй

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
51