Фота: POLICIA SR

Фота: POLICIA SR

«Паліцыянты не маглі паверыць сваім вачам, — сказана ў паведамленні. — Замест кіроўцы ў камеру прыгожа ўсміхаўся карычневы паляўнічы сабака».

Уладальнік аўтамабіля сцвярджаў, што ягоны гадаванец па мянушцы Хавіна ў той момант, маўляў, раптам заскочыў да яго на калені. Але паліцэйская камера не зафіксавала якіх-небудзь рэзкіх рухаў ўнутры аўтамабіля. У выніку сабачага гаспадара аштрафавалі на месцы за парушэнне правіл дарожнага руху. Як канкрэтна было кваліфікавана парушэнне — не пазначаецца.

Паліцыя звярнулася да кіроўцаў з заклікам фіксаваць сваіх гадаванцаў падчас кіравання. «Нават невялікая жывёліна можа паставіць пад пагрозу вашае жыццё і здароўе падчас кіравання», — папярэдзілі ў паліцыі.

Чытайце таксама:

Пах цела — як адбітак пальцаў. Хутка можа надысці час, калі па паху цела пра нас можна будзе счытаць усё, у тым ліку хваробы

У вёсцы пад Гроднам знайшлі зялёнае кацяня. І гэта яго натуральны колер

Прыгоды Амурыка і Барошкі. Беларуска здымае тыктокі пра сваіх сабак — паглядзіце і падыміце сабе настрой ВІДЭА

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1