Фота: slutsk-gorod.by

Фота: slutsk-gorod.by

У машыне ехалі пяць чалавек, чатыры хлопцы і дзяўчына. 30-гадовы пасажыр памёр, 32-гадовы пасажыр атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Трагедыя здарылася паблізу вёскі Новы Двор, піша Slutsk-gorod.by.

Крымінальная справа была разгледжана судом Слуцкага раёна 25 верасня.

Высветлілася, што 30-гадовы кіроўца быў п'яны. На закругленні дарогі пры хуткасці каля 160 км/г ён не даў рады кіраванню і вылецеў у кювет. Прычым ані кіроўца, ані пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Фота: slutsk-gorod.by

Фота: slutsk-gorod.by

Мужчыну асудзілі адразу па некалькіх артыкулах КК і шляхам частковага складання пакаранняў далі пяць гадоў і два месяцы калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яго пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 8 гадоў.

Разам з тым у якасці змякчальных абставінаў суд улічыў чыстасардэчнае раскаянне абвінавачанага і наяўнасць у яго на ўтрыманні малалетняга дзіцяці. У сваю чаргу ўскладніла віну тое, што ён ужо прыцягваўся да адказнасці за язду без права кіравання.

У якасці грамадзянскага адказчыка ў судзе праходзіў яшчэ адзін чалавек — арандатар аўтамабіля Tesla, які перадаў кіраванне падсуднаму па крымінальнай справе.

З яго суд спагнаў агулам 100 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды (з іх па 40 000 рублёў кожнаму з бацькоў і 20 000 рублёў — брату загінулага).

Чытайце таксама:

Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла

У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся

Вынесены прысуд кіроўцу МАЗа, абвінавачанага ў гібелі 13 чалавек у ДТЗ пад Смалявічамі

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3