Як заявіў Галоўчанка, добрыя адносіны з кіраўніцтвам некаторых краін кантынента, а таксама палітычныя кантакты на найвышэйшым узроўні пакуль не далі канкрэтных вынікаў у выглядзе новых і паспяховых гандлёва-эканамічных праектаў.

Больш за тое — кіраўнік урада паведаміў нават пра негатыўны трэнд у гандлі Беларусі з афрыканскімі краінамі:

экспарт айчынных тавараў у гэтым кірунку ў 2022 годзе склаў усяго толькі крыху больш за 200 млн даляраў, прычым цяпер дэманструе некаторую тэндэнцыю да зніжэння, што, паводле яго слоў, «асабліва трывожна».

Самым высокім гэты паказчык быў у 2019 годзе — 400 млн даляраў.

Раман Галоўчанка адзначыў, што хоць экспарт беларускіх паслуг у краіны Афрыкі сёлета вырас больш чым удвая, ён усё яшчэ застаецца нязначным — усяго каля 20 млн даляраў.

«Неабходна прыкласці ўсе намаганні, знайсці патрэбныя інструменты і формулу для пералому негатыўнай дынамікі ў супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі. Усе размовы пра санкцыі, складанасці разлікаў пакіньце пры сабе — можаце сёння нават не агучваць», — заявіў прэм'ер.

Пры гэтым Раман Галоўчанка выказаў папрок у бок беларускага Міністэрства замежных спраў, бо ведамства, маўляў, для нарады падрыхтавала матэрыялы, у якіх адсутнічалі канкрэтныя прапановы па пашырэнні супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі. 

Раней віцэ-прэм'ер Пятро Пархомчык казаў, што за апошнія 5 гадоў экспарт беларускай прадукцыі ў Зімбабвэ вырас у 8 разоў. Паводле яго слоў, у канцы гэтага года пачнецца выкананне заключаных раней кантрактаў на маштабныя пастаўкі ў краіну беларускай сельгастэхнікі: абавязацельствы павінны выканаць за 2023-2025 гады.

Чытайце таксама:

«З аэрапорта прыйшлося выбірацца на лодцы». Беларуска правяла некалькі месяцаў у Сьера-Леонэ і расказвае, што там і як

«Культура Беларусі вельмі падобная да традыцый роднай Афрыкі». Іншаземны танцор, які жыве ў Мінску, расказаў, за што любіць Беларусь

Пасля смерці Прыгожына Зінгман спрабуе перахапіць ахоўныя кантракты «Вагнера» — крыніцы

Мінск наведаюць прадстаўнікі 14 афрыканскіх дзяржаў

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1