Мужчына выязджаў з Беларусі на мінулым тыдні праз памежны пункт «Катлоўка». Ён расказвае, што правяраў наяўнасць чэргаў на сайце Дзяржпагранкамітэта, і там было каля 30 машын, таму і вырашыў праходзіць праз мяжу ў Катлоўцы. Але ж на сайце пазначаныя толькі машыны, якія стаяць у зоне чакання, і нічога не сказана пра транспарт, што стаіць перад ёй, а там знаходзілася яшчэ некалькі дзясяткаў машын.

Віктар стаў у чаргу ранкам, а трапіць на саму тэрыторыю памежнага пункта змог толькі праз 13 гадзін. Яшчэ некалькі гадзін сышло ўласна на праходжанне мяжы з беларускага і літоўскага бакоў.

Вінаватымі ў такой сітуацыі, аднак, беларус называе літоўскіх памежнікаў, бо, паводле яго, тыя працуюць дужа павольна. Прычым Віктар адзначае, што ён не пабачыў з літоўскага боку надта руплівай праверкі, хутчэй, тыя проста не спяшаюцца працаваць.

Чытайце таксама:

Пашпартны кантроль і чэргі па начах. Як выглядае пераход беларуска-расійскай мяжы

«Плакалі танныя крупы і зубы!» Што жыхары Дзвінска кажуць пра магчымае закрыццё памежнага пункта на мяжы з Беларуссю

«На памежным пераходзе дзеецца нейкі жах». Беларус расказаў пра цяперашнюю сітуацыю пры выездзе з краіны

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6