Плошча Арджанікідзэ ў Магілёве, якую хочуць перайменаваць у плошчу Георгія Каніскага

Плошча Арджанікідзэ ў Магілёве, якую хочуць перайменаваць у плошчу Георгія Каніскага

«Мы выступаем супраць перайменавання плошчы Арджанікідзэ ў Магілёве ў гонар Георгія Каніскага — гаворыцца ў петыцыі. —

Асоба Каніскага ўжо ўшанаваная ў назве суседняй вуліцы Архірэйскі Вал Каніскага. Нядаўна ж пастаўлены помнік свяціцелю знаходзіцца не на плошчы, на вуліцы Карла Маркса. 

Куды больш гэтая назва пасавала б для трапецападобнай плошчы насупраць архіепіскапскага палаца, створанай на ўзор плошчы Капітолія ў Рыме, бо палац і комплекс увогуле з’явіўся на заказ Каніскага.

Што тычыцца плошчы Арджанікідзэ, то ўжо не першы раз прапануецца адраджаць у назвах плошчаў і сквераў гістарычную тапаніміку Магілёва.

Гэты квартал паміж вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай узнік толькі дзякуючы таму, што было знесена другое кола ўмацаванняў горада — Блізкі вал. Прапануем так і назваць плошчу — плошча Блізкі Вал.

Для прыкладу, у Мінску ёсць вуліца Гарадскі Вал, а таксама плошча Стары Аэрапорт, якія адлюстроўваюць розныя гістарычныя аб’екты, што сёння ўжо цалкам зніклі з гарадской прасторы».

Петыцыя была створаная 27 верасня. Збор подпісаў пад ёй будзе праходзіць да 4 кастрычніка.

У 2016 годзе з ініцыятывай аб наданні плошчы імя Каніскага ўжо выступалі, як заяўлялася, праваслаўныя вернікі. Намеры змяніць назву плошчы яны аргументавалі тым, што савецкі дзеяч Грыгорый (Сярго) Арджанікідзэ ніколі не быў у Магілёве і ўдзельнічаў у рэпрэсіях. 

Сем гадоў таму прапанова выклікала палеміку. Яна выявіла неадназначнае стаўленне да Каніскага як царкоўнага дзеяча і гістарычнай асобы.

Чытайце таксама:

У Магілёве надумалі перайменаваць плошчу Арджанікідзэ, просяць прапаноўваць назвы

У Магілёве паставілі помнік Георгію Каніскаму

У расійскім Арле знайшлі пліту з узарванага ў Магілёве сабора 

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5