Экскаватар працуе на будаўнічай пляцоўцы памежнай загароды паміж Фінляндыяй і Расіяй недалёка ад памежнага пункта Пелкала ў Іматры (паўднёва-ўсходняя Фінляндыя). Фота: Sergei Grits / AP

Экскаватар працуе на будаўнічай пляцоўцы памежнай загароды паміж Фінляндыяй і Расіяй недалёка ад памежнага пункта Пелкала ў Іматры (паўднёва-ўсходняя Фінляндыя). Фота: Sergei Grits / AP

Калі землеўладальнік дае дазвол на будаўніцтва ўмацаванняў на сваім участку, яму належыць аднаразовая выплата 750 еўра. Паведаміць пра пачатак работ улады павінны ўсяго за суткі.

Будаўніцтва на прыватнай зямлі пачнецца толькі тады, калі ўзнікне «патэнцыйны крызіс», патлумачыў кіраўнік аддзела забеспячэння гатоўнасці Сіл абароны Фінляндыі Саўлі Хонгіста.

Згодна з дакументам, які падпісваюць уладальнікі ўчасткаў, «пастанову аб пачатку падрыхтоўкі абароны прымае камандуючы ўзброенымі сіламі Фінляндыі».

Па даных выдання, такія пагадненні пачалі заключаць яшчэ шэсць гадоў таму, але толькі ў маі 2022 года пра гэта стала вядома грамадскасці.

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0