Фота: Савет Рэспублікі

Фота: Савет Рэспублікі

«У нас ёсць традыцыйныя каштоўнасці. Гэта шлюб паміж мужчынам і жанчынай, нараджэнне дзяцей у традыцыйнай сям'і. Мы хочам, каб у нас нараджалася больш дзяцей. Цяпер мы сталі ўсведамляць: Дзень святога Валянціна адзначалі, чаму не Дзень Пятра і Фяўронні, якія былі сімвалам веры, вернасці і кахання адно да аднаго? І цяпер мы вырашылі больш настойліва распавядаць пра традыцыйныя каштоўнасці пачынаючы з дзіцячага дашкольнага ўзросту. Бо і ў дачыненні да сям'і можна дайсці да абсурду — мы гэта бачым у іншых краінах», — зазначыла Наталля Качанава.

Яе турбуе, што сярэдні ўзрост, калі беларусы бяруць шлюб, сёння складае 27 гадоў.

«Мы не можам за гэта не перажываць. Сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой будзем праводзіць мерапрыемствы дзеля захавання сямейных каштоўнасцяў. Мы паслухаем нашых дактароў, педагогаў, тых, хто непасрэдна працуе з моладдзю. Таму, мілыя жанчыны, сёння гэта і наша з вамі задача — тлумачыць, казаць», — рэзюмавала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Пракоп'еў распавёў, чаму сілавікі будуць слухаць Качанаву і хто такія чырвоныя і белыя лукашысты

Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода

Наталля Качанава пра будучыя выбары: Спакойна нам жыць не дадуць

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6