Самыя старыя сандалі ў Еўропе. Фота: Universal History Archive / Contributor Getty Images

Самыя старыя сандалі ў Еўропе. Фота: Universal History Archive / Contributor Getty Images

Навукоўцы змаглі выявіць самы стары абутак у Еўропе, якому больш за 6000 гадоў. Гэта стала вынікам даследавання знаходак у адной з іспанскіх пячор, паведамляе выданне NBC News.

Пячора Cueva de los Murciélagos de Albuñol, што на поўдні Іспаніі, была знойдзеная і разрабаваная шахцёрамі ў XIX стагоддзі. Тады яны адкапалі муміі людзей, зубы дзікага кабана, залатую карону і яшчэ шмат рэчаў, якімі карысталіся старажытныя людзі. Большая частка каштоўнасцяў была знішчаная ў выніку здабычы карысных выкапняў, ацалелая ж частка скарбу апынулася ў музеях Мадрыда і Гранады альбо ў мясцовых жыхароў.

Навукоўцы паспелі прааналізаваць 76 з захаваных знаходак і выявілі сярод іх кошыкі і цэлы набор сандаляў з кавылю — аднаго з відаў травы, якая выкарыстоўвалася ў рамёствах на Пірэнейскім паўвостраве і ў Паўночнай Афрыцы.

«Гэты набор сандаляў уяўляе сабой самую раннюю і разнастайную калекцыю дагістарычнага абутку як на Пірэнейскім паўвостраве, так і ў Еўропе, якая не мае аналагаў у іншых шыротах», — гаворыцца ў даследаванні, на якое спасылаецца выданне NBC News.

Амаль усе 20 сандаляў з набору належалі дзецям. Ад большасці з іх засталіся толькі падэшвы, але на некаторых усё ж такі захаваліся ланцужкі, якія прымацоўвалі абутак да нагі. Падобнага тыпу лёгкія туфлі былі знойдзеныя па ўсёй Еўропе, але яны вырабляліся з іншых матэрыялаў. Некаторыя сандалі былі відавочна ношаныя, але іншыя маглі быць зробленыя спецыяльна для памерлых.

Адсутнасць вільгаці і прахалоднае паветра захавалі рэчы, якія засталіся ад старажытных людзей. Таму нават такія сандалі, зробленыя з кавылю, дайшлі да нашых часоў у адносна добрым стане, пішуць навукоўцы. Гэта зрабіла іх рэчамі, якія найлепш захаваліся ва ўсёй Паўднёвай Еўропе.

Нагадаем, што нядаўна мы пісалі пра яшчэ адны знаходкі ў іспанскіх пячорах, якія пралілі святло на побыт старажытных людзей. Навукоўцы тады высветлілі, што ў эпоху ранняга неаліту людзі адкопвалі парэшткі памерлых суродзічаў і выкарыстоўвалі іх у якасці посуду і інструментаў.

Чытайце таксама:

«Гэта сапраўднае шанцаванне». На раскопках у Полацку знайшлі скандынаўскую зашпільку XI стагоддзя ў форме для адліўкі

Навукоўцы ўпершыню аднавілі РНК вымерлай жывёлы. Яны спадзяваюцца вярнуць у свет страчаныя віды

У Шатландыі аднавілі дом Шрэка і здаюць яго ў арэнду праз Airbnb

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
6