Скрын сторыс у інстаграме блогеркі

Скрын сторыс у інстаграме блогеркі

Маладыя запрасілі на вяселле трыццаць сяброў. Найбольш складаным, як піша нявеста ў інстаграме, было знайсці ў чужой краіне рускамоўных падрадчыкаў, таму арганізатарку і вядучага прыйшлося везці з сабой.

Праца фатографа і відэографа абышлася ў 100 еўра за гадзіну кожнаму (працаваць ім прыйшлося каля васьмі гадзін). За выязную рэгістрацыю пара аддала 750 еўра. Трансфер для запрошаных гасцей каштаваў 220 еўра за 4 гадзіны. Свята ў рэстаране на 36 чалавек — прыкладна 4600 еўра.

Скрын сторыс у інстаграме блогеркі

Скрын сторыс у інстаграме блогеркі

Букет нявесты каштаваў прыблізна 400 рублёў. Таксама блогерка не магла абысціся ў такі важны дзень без дапамогі SMM-спецыялісткі, якая аператыўна публікавала ў сторыс відэа вяселля. За яе працу заплацілі 350 еўра.

Па падліках Алены Мелавацкай, усяго на вяселле яны з мужам патрацілі каля 8 тысяч еўра (гэта без уліку кошту ўбораў жаніха і нявесты). Яна засталася задаволенай і напісала: «Калі шчыра, я думала, што будзе больш. У Беларусі вяселле б абышлося мне 100% даражэй».

Цікава, што на папулярным вясельным конкурсе грошы на «хлопчыка-дзяўчынку» збіралі не толькі афлайн, але і анлайн: любая падпісчыца Алены магла перавесці некаторую суму за той ці іншы варыянт (SMM-спецыялістка рэгулярна публікавала спасылкі на аплату ў сторыс). Вынікі грашовага галасавання ў анлайне атрымаліся такія: 4750 рублёў пералічылі на дзяўчынку і 2190 рублёў — на хлопчыка.

Скрын сторыс у інстаграме блогеркі

Скрын сторыс у інстаграме блогеркі

Алена Мелавацкая мае 120 тысяч падпісчыкаў у інстаграме. Раней яна пазіцыянавала сябе як сэкс-коўч, а цяпер навучае іншых экспертаў.

Алена скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт і атрымала адукацыю настаўніцы англійскай і нямецкай моў. Паводле яе слоў, да таго, як стаць паспяховай блогеркай, яна паспела пабыць «офісным планктонам», кансультанткай спартыўнага харчавання ў трэнажорнай зале, вядучай на радыё, актрысай у гарадскім Доме культуры, МС у начным клубе, капірайтаркай, прадавачкай на рынку, а таксама гатавала кебабы.

У свой час яна спрабавала ўладкавацца на «стабільную дзяржаўную працу з добрым сацыяльным пакетам», але пасля выпрабавальнага тэрміну дзяўчыне сказалі, што ім не патрэбная супрацоўніца з даволі правакацыйным інстаграмам. 

Чытайце таксама:

«Зразумела, што вартая лепшага». Крысціна Ціманоўская разводзіцца

Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё

Маладая беларуска здымае папулярныя тыктокі, у якіх імітуе размовы вясковых бабуль

Клас
7
Панылы сорам
18
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6