Дом, у якім ніхто не жыў

Самы дарагі дом у Драздах ацэнены ў 3,05 млн даляраў. Столькі просяць за катэдж на 305 м² на Сёмкаўскім завулку, які стаіць на ўчастку памерам 15 сотак. Жытло цалкам гатовае для засялення. Дом часткова мэбляваны, год завяршэння пабудовы — 2023. У доме яшчэ ніхто не жыў.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Тэрыторыя абсталяваная ўласнай сістэмай відэаназірання і сістэмай «разумны дом». У катэджы маецца саўна і невялічкі басейн, у якім можна толькі акунуцца.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

На ўчастку выкананы ландшафтны дызайн. Дом знаходзіцца непадалёк ад вадасховішча Дразды.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

У доме зроблены дызайнерскі рамонт з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў італьянскай і амерыканскай вытворчасці, гаворыцца ў апісанні.

Класічны катэдж

Наступны па дарагоўлі дом у Драздах каштуе на 50 тысяч даляраў менш. 

Роўна за тры мільёны даляраў прадаецца катэдж з агульнай плошчай 437 «квадратаў» на вуліцы Рачной. Катэдж быў пабудаваны ў 2005 годзе.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Дом двухпавярховы, на цокальным паверсе знаходзяцца: памяшканне-сейф, більярдавая, дзве кладоўкі з асобнай вентыляцыяй і зонамі абсталяванымі для захоўвання гародніны.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Апроч асноўнага дома на 15 сотках стаіць лазня з басейнам, пабудаваная з брусу. Ёсць тэраса, пакой для адпачынку з мармуровай абагравальнай ляжанкай, зона для барбекю.

Рамонт у доме выкананы з намёкам на класічны стыль. На першым паверсе знаходзіцца гасцёўня, кухня-сталовая і пакой для гасцей з санвузлом.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

На другім узроўні знаходзяцца: дзве спальні, два санвузлы, кабінет і гардэробны пакой. 

Дом з басейнам і агародам

Дом за 2,75 млн даляраў прадаюць на Агатавым завулку. Агульная плошча дома 2006 года пабудовы — 871 м².

Фота: realt.by

Фота: realt.by

На ўчастку памерам 15 сотак выкананы ландшафтны дызайн, але, як пазначана ў апісанні, знайшлося месца і для агароду. 

Фота: realt.by

Фота: realt.by

На мансардавым паверсе знаходзяцца пакой з більярдным сталом, невялічкая спартыўная зала, пакой з тэнісным сталом. Гардэробная — плошчай з сярэднестатыстычную двухапакаёўку (51 м²).

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Для адпачынку тут ёсць альтанка з зонай барбекю на вуліцы, а таксама саўна і басейн на цокальным паверсе.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

«У гэтым доме ёсць усё, пра што вы марылі: не толькі вялікі прыгожы дом, але і месца, дзе вы можаце адчуваць сябе камфортна і ўтульна, дзе вы можаце бавіць час са сваёй сям'ёй і сябрамі, атрымліваць асалоду ад цішыні і спакою, а таксама забаўляцца і займацца любімым хобі», — піша прадавец, дадаючы да пераваг «зычлівых рэспектабельных суседзяў».

Варыянт са SPA

У 2 млн 300 тысяч ацэньваюць дом у сучасным стылі. За гэтыя грошы абяцаюць гатовы катэдж без чыставой адзелкі з добраўпарадкаваным ўчасткам. Ёсць гараж і зона SPA, таксама ў гэты кошт уваходзіць лесвіца на другі паверх.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Знаходзіцца будоўля на вуліцы Вербнай. Агульная плошча пабудовы складае амаль 500 «квадратаў», жылая — пад 350 м². Памер участка — 12 сотак.

Высокія столі і голыя сцены

На вуліцы Вербнай за 1,3 млн даляраў прадаецца незавершанае будаўніцтва. Агульная плошча дома 590 м². Участак — 15 сотак.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

На ўчастку шмат будаўнічых матэрыялаў, а ўнутры — голыя сцены.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Другі паверх мансардавага тыпу, але з высокімі столямі — як пазначана ў апісанні, на піку яны дасягаюць 5,2 метра.

Затое ў Драздах

Але, каб жыць у адным з самых элітных раёнаў сталіцы, не абавязкова быць даляравым мільянерам. Дастаткова — рублёвым.

Фота: kufar.by

Фота: kufar.by

Так, у Драздах па завулку Веснінка за 1,200 млн рублёў, ці каля 346 тысяч даляраў, прадаецца палова дома 1972 года пабудовы разам з кавалкам зямлі на 7,5 сотак.

Чытайце таксама: 

З камінам, пілонам і са святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж

У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5