Сцяг Корсікі. Фота: Getty Image

Сцяг Корсікі. Фота: Getty Image

«Давайце адважымся і створым карсіканскую аўтаномію ў рамках рэспублікі. Гэта не будзе аўтаномія супраць дзяржавы або аўтаномія без дзяржавы, але аўтаномія для Корсікі і ў рамках рэспублікі», — заявіў Макрон.

Французскі прэзідэнт падрабязна не акрэсліў, якія паўнамоцтвы могуць быць перададзеныя ад Парыжа больш аўтаномнай Корсіцы. Ён сказаў толькі, што выступае за змену французскай Канстытуцыі, каб прызнаць «спецыфіку» астраўной грамады Корсікі. Канстытуцыйныя змены патрабуюць ухвалення французскага парламента.

«Такім чынам мы перагорнем старонку, якая была пазначаная змрочнымі гадзінамі, і зможам адкрыць іншую», — дадаў Макрон.

На Корсіцы існуе ўплывовы нацыяналістычны рух. У 1998 годзе актывісты, якія выступалі за незалежнасць вострава, застрэлілі галоўнага французскага чыноўніка на Корсіцы Клода Эрыньяка. Іншыя акты гвалту былі ў асноўным невысокага ўзроўню, часта звязаныя з выбуховымі прыладамі, закладзенымі ў аўтамабілях або будынках ноччу, калі ў іх нікога не было.

У сакавіку адміністрацыйны суд горада Бастыя, сталіцы Корсікі, абавязаў мясцовы заканадаўчы орган — Асамблею — выкарыстоўваць толькі французскую мову, а не карсіканскую. Апошняя мае большае падабенства да італьянскай мовы, чым да французскай.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі

Прышціна назвала ўмовы правядзення новых выбараў у паўночных муніцыпалітэтах Косава

«Нават цяжка згадаць, дзе ўся паездка па краіне была такой суцэльна добразычлівай». Беларус здолеў павандраваць па Сірыі і поўны ўражанняў ШМАТ ФОТАЎ

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1