Скрыншот з афіцыйнага відэа паліцыі Уроцлава

Скрыншот з афіцыйнага відэа паліцыі Уроцлава

Паліцыя Уроцлава нядаўна паведаміла аб арышце дваіх грамадзян Беларусі, якія ўчынялі ўзброеныя налёты на аб'екты прыватнай і грамадскай уласнасці з мэтай рабавання. 

Узрост абвінавачваных мужчын — 24 і 28 гадоў. Іх затрымалі на здымнай кватэры ва Уроцлаве.

Пры вобшуку ў кватэры былі знойдзеныя электрашокер, боепрыпасы да пісталета і сам пісталет, якімі беларусы карысталіся падчас рабаванняў. 

«Абвінавачваныя ўрываліся на аўтамыйкі самаабслугоўвання, у прадуктовыя крамы і месцы грамадскага харчавання, каб узломваць касы з наяўнымі. Падчас аднаго з такіх набегаў рабаўнікі пагражалі мясцоваму ахоўніку пісталетам і прымушалі яго да падпарадкавання.

Усяго беларусам інкрымінуецца пяць даказаных фактаў крадзяжоў з узломам з выкарыстаннем зброі. Яны былі ўзятыя пад варту», — афіцыйна паведаміла ўроцлаўская паліцыя.

Як адзначаецца, выбар некаторых месцаў для злачынстваў быў невыпадковым, бо адзін з абвінавачваных працаваў на аўтамыйцы, якая пасля была абрабаваная ім і яго саўдзельнікам.

За ўчыненыя серыйныя злачынствы дваім беларусам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

На мяжы затрымалі мужчыну, які вяртаўся з Польшчы

У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму

Кітайскія хакеры выкралі 60 тысяч непублічных лістоў Дзярждэпа ЗША — Reuters

Клас
4
Панылы сорам
16
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10