Фота: 1prof.by

Фота: 1prof.by

Бабіна лета працягне радаваць беларусаў толькі да заўтра. А пачынаючы з выхадных дзённая тэмпература паветра ў Беларусі не будзе перавышаць +20°C.

Летась ацяпляльны сезон у Беларусі пачаўся ў дваццатыя дні верасня. Як распавёў намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч, сёлета арыенціровачная дата ўключэння ацяплення — 1 кастрычніка.

Рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона прымаюць абласныя, раённыя і гарадскія выканкамы. Пры падпісанні заключэння спецыялісты ўлічваюць даныя метэаслужбаў аб сярэднясутачнай тэмпературы ў сваіх рэгіёнах.

У Беларусі выдзяляюцца 3 групы спажыўцоў цяпла:

  • сацыяльныя аб'екты;
  • жылы фонд;
  • адміністрацыйныя будынкі.

Аб'екты першай катэгорыі пачынаюць ацяпляць, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу 5 сутак не падымаецца вышэй за +10°C. Гаворка ідзе пра лячэбна-прафілактычныя ўстановы, медустановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі і гасцініцы.

Жылыя дамы трапляюць у другую чаргу. Каб у кватэрах беларусаў, а таксама ў інтэрнатах, адукацыйных установах (акрамя дзіцячых садоў і школ), тэатрах і лазнях пацяплела, сярэднясутачная тэмпература на працягу пяці дзён запар не павінна падымацца вышэй за +8 °C.

Апошнімі батарэі становяцца цёплымі ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, а таксама на прамысловых аб'ектах. Часцей за ўсё на запуск ацяплення сыходзіць ад 3 да 5 дзён. Пры гэтым спусканне паветра з сістэм па неабходнасці ажыццяўляецца на працягу 10 сутак.

Чытайце таксама:

Восень прыйдзе з кастрычнікам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2