Андрэй Мацук (справа) падчас атрымання ўзнагароды

Андрэй Мацук (справа) падчас атрымання ўзнагароды

У 2018 годзе рэдакцыя прэстыжнага польскага навуковага часопіса Rocznik Lituanistyczny вырашыла прысуджаць штогадовую прэмію за выдатныя дасягненні ў даследавання Вялікага Княства Літоўскага і яго спадчыны.

Узнагароду, паводле правіл яе прысуджэння, маюць атрымліваць аўтары і аўтаркі найлепшых прац, выдадзеных паміж штогадовымі восеньскімі канферэнцыямі Літуаністычных камісій Камітэта гістарычных навук ПАН або даследчыкі, якія адзначаюцца сур'ёзнымі навуковымі заслугамі — за сукупнасць сваёй творчасці. 

Сёлетняму лаўрэату Андрэю Мацуку 44 гады. Раней ён працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але пасля 2020 года мусіў разам з іншымі навукоўцамі адтуль звольніцца і пераехаць у Польшчу, дзе цяпер і працягвае сваю плённую навуковую дзейнасць. 

На сённяшні дзень Андрэй Мацук — аўтар чатырох навуковых манаграфій:

  • «Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.)» (2010);
  • «Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі» (2014);
  • «Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг.» (2020);
  • «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697—1764 гг.)» (2023). 

Першыя тры гэтыя даследаванні выйшлі ў Беларусі пад грыфам Інстытута гісторыі НАНБ, апошняе ж выдадзена ўжо за мяжой, але таксама на беларускай мове.

Раней з беларускіх гісторыкаў гэтая прэмія прысуджалася толькі патрыярху беларускай гістарычнай навукі Георгію Галенчанку. Андрэй Мацук стаў першым ушанаваным гісторыкам з новага пакалення даследчыкаў.

Чытайце таксама:

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

Кава з гісторыкам: Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ — відэалекцыя

Гісторыка Андрэя Мацука асудзілі на 15 сутак за святкаванне народзінаў у двары з торцікам з «Пагоняй»

Учора ў Мінску затрымалі гісторыка Андрэя Мацука — аднаго з найлепшых знаўцаў гісторыі ВКЛ

Клас
45
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0