Пра затрыманне жанчыны стала вядома 20 верасня.

Святлана Кароль — вядомая гамяльчанка, настаўніца і заснавальніца руху «ВелаГомель», папулярызатарка ровараў. У 2020 годзе, як і многія грамадзяне, Святлана асудзіла гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

У свой час плакаты са Святланай Кароль можна было ўбачыць у Гомелі

У свой час плакаты са Святланай Кароль можна было ўбачыць у Гомелі

У адным з ранейшых інтэрв’ю Святлана Кароль заўважала, што ператрываць брутальную рэчаіснасць апошніх гадоў ёй дапамагае вера ў беларускую салідарнасць і грамадская дзейнасць.

«Рэпрэсіі, канешне, моцна задавілі і мяне, і іншых людзей. Але я вырашыла, што калі магу дапамагаць — дапамагаю, што ёсць добрага — паляпшаю.

Стараюся сябе зберагчы такім чынам да той Беларусі, якая мае настаць. Пішу лісты палітвязням, пералічваю грошы ў прытулак для бадзяжных жывёл, працягваю папулярызаваць роварны рух. Такім чынам атрымліваецца захаваць сваю цэласнасць.

Цяжкі вельмі час, але што рабіць — без вялікіх крызісаў скачкоў не адбываецца. Калі кожны будзе сябе так зберагаць, то мы апынёмся ў лепшай Беларусі», — казала яна. 

Цяпер Святлана Кароль мае сама патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Артыкул 367 КК РБ, у якім абвінавачваюць гамяльчанку, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух год, альбо абмежаванне волі на тэрмін да 4 год, альбо пазбаўленне волі да 5 год.

Калі раней гэты артыкул прымяняўся досыць рэдка і выбарачна, то пасля 2020 года ўлады масава прыцягваюць апазіцыйна настроеных грамадзян, якія рэзка выказваюцца на адрас Лукашэнкі ці крытыкуюць яго палітыку.

Чытайце таксама:

Чарговая аблава на Гомельшчыне — ГУБАЗіК паказаў яшчэ дзевяць затрыманых

Бацьку палітвязня Мікіты Залатарова асудзілі чацвёрты раз запар

Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
9