Фота: Stefanie Keenan / Getty Images for Academy Museum of Motion Pictures

Фота: Stefanie Keenan / Getty Images for Academy Museum of Motion Pictures

Італьянская актрыса Сафі Ларэн перанесла тэрміновую аперацыю пасля падзення ў ванным пакоі ў сваім доме ў Швейцарыі, паведамляе Бі-бі-сі.

89-гадовая актрыса атрымала некалькі сур'ёзных пераломаў розных частак сцягна і косткі сцягна, паведаміла агенцтву PA яе імпрэсарыа Андрэа Джусці.

Яна таксама пацвердзіла, што абодва сыны актрысы, Карла і Эдаарда Понці, знаходзяцца побач з маці.

Джусці паведаміла, што аперацыя прайшла добра. «Цяпер ёй трэба адпачыць, і ўсё абыдзецца», — дадала яна.

Ларэн, якая нарадзілася ў беднай сям'і ў Неапалі, стала галівудскай зоркай, атрымаўшы ў 1962 годзе прэмію «Оскар» за фільм Віторыа Дэ Сіка «Дзве жанчыны» (La Ciociara), які распавядаў гісторыю пра згвалтаванне жанчыны ў ваенны час.

Гэта была першая карціна не на англійскай мове, якая ўдастоілася «Оскара».

Ларэн здымалася ў фільмах з такімі галівудскімі зоркамі, як Марлон Брандо, Фрэнк Сінатра і Кэры Грант.

У 1990 годзе Ларэн атрымала ганаровага «Оскара» за ўнёсак у кінамастацтва, а ў 2021 годзе сыграла ў фільме «Будучае жыццё», знятым сынам Ларэн Эдаарда, які высока ацанілі крытыкі.

Зорка знялася ў ролі жанчыны, якая перажыла Халакост, што пасябравала з 12-гадовым сенегальскім імігрантам.

Чытайце таксама:

«Небаракі» Ёргаса Ланцімаса атрымалі «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі

«Для мяне ўсё адназначна». Ігар Сігоў, сэкс-сімвал беларускага кіно, скончыў здымацца ў Расіі і працуе таксістам

Выйшаў трэці сезон «Забойстваў у адным будынку» — дэтэктыва, у якім змешаныя класіка і сучаснасць. У ім знялася і Мэрыл Стрып

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
1