Спачатку добраахвотнікі атрада народнага апалчэння «прадэманстравалі дзеянні па затрыманні групы марадзёраў, якія здзейснілі ўзброены налёт на сельскую краму». Мінабароны апублікавала фотасправаздачу.

«Сваіх падначаленых ведаю даўно. Гэта сурʼёзныя, смелыя, адказныя мужчыны. З усімі задачамі справімся ўпэўнена. Жыхары сельсавета могуць спаць спакойна», — распавёў камандзір атрада народнага апалчэння сяржант у адстаўцы Васіль Пятроўскі.

Пасля байцы тэрабароны адпрацавалі «парадак практычных дзеянняў па надглядзе аўтамабіляў, праверцы дакументаў грамадзян».

Асаблівая ўвага нададзена дзеянням на КПП па спыненні прарыву дыверсійна-разведвальнай групы праціўніка. Дыверсанты, паводле вучэнняў, ужывалі стралковую зброю і беспілотны лятальны апарат.

Дзякуючы зладжаным дзеянням тэрабароны і супрацоўнікаў міліцыі ўдзельнікі ДРГ былі абясшкоджаныя, як піша Мінабароны.

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
37
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3