Грузавы самалёт, які рухнуў у Малі і мог мець вагнераўцаў на борце. Таксама паведамляецца, што самалёт можа належаць Беларусі. Фота: прарасійскія тэлеграм-каналы

Грузавы самалёт, які рухнуў у Малі і мог мець вагнераўцаў на борце. Таксама паведамляецца, што самалёт можа належаць Беларусі. Фота: прарасійскія тэлеграм-каналы

23 верасня ў суботу раніцай каля аэрапорту горада Гао, што ў афрыканскім Малі, пацярпеў крушэнне вайскова-транспартны самалёт Іл-76 з невядомым экіпажам на борце. Пра гэта сёння паведаміў дзяржаўны малійскі партал Malijet. Паходжанне самалёта, прычына яго крушэння і колькасць пацярпелых таксама да гэтага часу невядомыя.

Адразу пасля з'яўлення гэтай навіны ў расійскіх пракрамлёўскіх тэлеграм-каналах (у тым ліку і ў апазіцыйных малійскіх медыя) стала распаўсюджвацца інфармацыя, што ўласнікам знішчанага самалёта быў ПВК «Вагнер», а на борце знаходзіліся найміты з гэтага фармавання.

Пры гэтым адзін з асноўных каналаў «Вагнера» разам з некалькімі іншымі рэсурсамі паспяшаліся абвергнуць сувязь вагнераўцаў з разбураным самалётам і заявілі, што транспарт выкарыстоўваўся толькі «мясцовымі сіламі» ў Малі.

Аднак знайшлася і трэцяя версія здарэння.

Паводле некаторых мясцовых крыніц і журналістаў, крушэнне мог пацярпець самалёт Іл-76 беларускай грузавой авіякампаніі Rubystar Airways, чый галоўны офіс знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінска. Аб прысутнасці вагнераўцаў на борце напрамую не паведамляецца.

Фота грузавога самалёта Іл-76 беларускай авіякампаніі Rubystar Airways, якое распаўсюджваецца некаторымі рэсурсамі ў Малі. Яны сцвярджаюць, што менавіта гэты самалёт мог пацярпець крушэнне каля малійскага горада Гао. Крыніца: @khalediskef

Фота грузавога самалёта Іл-76 беларускай авіякампаніі Rubystar Airways, якое распаўсюджваецца некаторымі рэсурсамі ў Малі. Яны сцвярджаюць, што менавіта гэты самалёт мог пацярпець крушэнне каля малійскага горада Гао. Крыніца: @khalediskef

Масква і Мінск пакуль не каментавалі гэта здарэнне.

Нагадаем, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын амаль месяц таму таксама загінуў у авіякатастрофе. Спадчыну яго бізнэс-імперыі цяпер актыўна дзеляць не толькі прадстаўнікі Крамля, але, паводле крыніц, і давераныя асобы рэжыму Лукашэнкі.

Самі ж вагнераўцы ўсё яшчэ застаюцца ў Афрыцы (асабліва ў Малі), дзе працягваюць праводзіць аперацыі па арганізацыі дзяржаўных пераваротаў з заменай мясцовых канстытуцыйных ладаў на прарасійскія рэжымы, а таксама здабываць там грошы і карысныя выкапні для патрэб Крамля.

Чытайце таксама:

Беларускіх топ-мадэляў вывезлі на баявыя трэніроўкі. Адзін з інструктараў быў з нашыўкай вагнераўцаў

Былы камандзір «Вагнера», які ўцёк у Нарвегію, спрабаваў уцячы назад у Расію

Украінскія спецслужбы, магчыма, стаяць за ўдарамі па вагнераўцах у Судане

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?