Скрыншот з сюжэта дзяржаўнага тэлеканала «Мозырь»

Скрыншот з сюжэта дзяржаўнага тэлеканала «Мозырь»

У сюжэце бачна, як сілавікі жорстка затрымліваюць працаўнікоў МНПЗ. Калі гэта адбылося, не паведамляецца. Афіцыйная падстава для затрымання — распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Далей у сюжэце паведамляецца, што ў аднаго з працаўнікоў на тэлефоне знайшлі відэа застолля, на якім простыя работнікі выказваюцца ў падтрымку Украіны:

— Слава Украіне! Беларусы за родную брацкую Украіну.

— Героям Слава! Слава Украіне!

Прапагандыстка за кадрам паведаміла, што гэтыя словы быццам бы нацысцкія. На відэа ў гэты момант была паказаная кінахроніка з беларускім нацыянальным сцягам. Таксама ў сюжэце ўказваецца на тое, што лозунг «Слава Украіне!» гучаў на Майдане ў 2013—2014 гадах ад украінскіх нацыяналістаў з Правага сектару. 

Прапагандысцкі ролік сканчаецца пагрозамі крымінальнага пераследу ў дачыненні да працаўнікоў Мазырскага НПЗ:

«Дзеянні гэтых хлопцаў… яны могуць утрымліваць склад дзеяння крымінальнага пакарання, прадугледжанага як артыкулам 130 «распальванне расавай міжнацыянальнай ці любой сацыяльнай розні», так і артыкулам 130.1 — гэта «рэабілітацыя нацызму»», — дэкларуе намеснік начальніка Мазырскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Варабей.

Напрыканцы сюжэту паказана міліцэйскае відэа з працаўнікамі. Падобныя відэа, як правіла, здымаюцца сілавікамі пад прымусам і пагрозамі. У ім рабочыя тлумачаць, што падчас застолля 22 мая 2022 года хацелі падтрымаць Украіну і не задумваліся пра значэнне сказаных імі словаў.

Прапагандысты з тэлеканалу «Мозырь» вырашылі не пазначаць аўтараў сюжэту. Але па голасу можна апазнаць, што тэкст чытае рэдактарка канала — Святлана Грудзько.

Святлана Грудзько. Фота: уласная старонка Грудзько «УКантакце»

Святлана Грудзько. Фота: уласная старонка Грудзько «УКантакце»

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
88